Заказать обратный звонок
Ваше имя
Телефон
Вопрос или комментарий

Пыласосы Karcher: універсальныя і надзейныя

Тэхніка Керхер

У любой кватэры, у кожным доме наяўнасць пыласоса – гарантыя чысціні. Але даведаўшыся, што такое якасць прыбірання паводле сусветна вядомага брэнда Karcher, многія беларусы пераацанілі само паняцце чысціні і ацанілі пыласос з пункту погляду сучаснасці.

“Пыласосы Karcher? Дык гэта ж тыя “жоўтыя” і “белыя” магутныя мадэлі!”, – пазнавальнасць нямецкага брэнда чысціні ў вачах пакупніка абсалютная. І рэкамендацыі тых, хто ўжо набыў пыласосы Керхер, заўжды з высокай ацэнкай: надзейнасць, якасць, сучаснасць, даступнасць у эксплуатацыі. Ды і мадэльны шэраг прадукцыі кампаніі Karcher у Беларусі ўразіць самага патрабавальнага кліента.

Пыласосы Karcher: надзейнасць, прадуктыўнасць, функцыянальнасць, шырокі выбар прылад

Пыласосы Karcher з аквафільтрам (водным фільтрам), апрача сухой і вільготнай прыборкі, скарачаюць выкіды пылу да 0,01-0,001%. Наяўнасць воднага фільтра спрыяе ўвільгатненню паветра ды агульныму паляпшэнню экалогіі ў памяшканні. Набыўшы пыласос Karcher, вы пераканаецеся: магутнасць усасвання захоўваецца цягам усяго працэсу прыборкі ў адрозненне ад мадэлей сухога цыклу, дзе перашкодай становіцца запаўненне пылазборніка.

Асартымент Karcher у Беларусі прадстаўляе некалькі варыянтаў паравых пыласосаў. Да функцый якаснай мадэлі для сухой і вільготнай прыборкі у парапыласосах Керхер дадаецца магчымасць глыбокай ачысткі і дызінфекцыі. Калі неабходна вырашаць складаныя пытанні чысціні, дык самы час набываць паравы пыласос Karcher. Аквафільтр заменіць у ім мяшок-пылазборнік, а надзейную тэхналогію ачысткі гарантуюць яшчэ тры фільтры, праз якія пройдзе ўцягнуты пыл.

Керхер - лепшыя пыласосы на любы густ!

Калі вы выбіраеце мыйны пыласос, дык маеце на ўвазе частае яго выкарыстанне для ачысткі ламіната, каменя, лінолеума ды ўсіх відаў тэкстыльных паверхняў. Не дзіва, што ваш выбар спыняецца на пакупцы мыйнага пыласоса Karcher. Спажывецкія патрабаванні да яго адпавядаюць нязменна высокай якасці тавараў Керхер на беларускім рынку: надзейнасць, прадуктыўнасць, функцыянальнасць, шырокі выбар прылад. Не забудзьцеся і пра магчымасць сухой ды вільготнай прыборкі ў адзін рух. Нават алергікам мыйны пыласос Karcher не супрацьпаказаны дзякуючы шматпрыступкавай сістэме фільтрацыі і таму, што паветра ўсасваецца ўжо ўвільготненым.
Пыласос для сухой і вільготнай прыборкі

Універсальнасцю сферы выкарыстання і адпаведнасцю высокім стандартам вылучаюцца пыласосы Керхер для сухой і вільготнай прыборкі. Як прафесійныя мадэлі яны лёгка справяцца не толькі з побытавымі задачамі, але і з адкідамі прамысловага цыклу кшталту стружкі і апілак. Хуткае пераключэнне рэжымаў спрыяе пачарговаму іх выкананню пыласосам Karcher. А калі гаворка ідзе пра ачыстку памяшкання пасля рамонту, дык набыццё пыласоса Karcher для сухой і вільготнай прыборкі, даступнага ў Беларусі, выглядае неабходнасцю, каб прыбраць дробны сор, адмыць паверхні ад кропель будаўнічых сумесей, справіцца з працамі ў садзе.

Шырокі спектр задач стаіць перад побытавымі пыласосамі Karcher для сухой прыборкі. Спрыяюць іх выкананню зручныя насадкі, абыходжанне перашкод па тэхналогіі EasySlider для абароны ад пашкоджання дзверэй і мэблі, выдатныя тэхнічныя характарыстыкі і паказчыкі экалагічнасці.

Робат-пыласос Karcher

Яшчэ адна аздоба мадэльнага шэрагу прадукцыі Karcher на беларускім рынку – робат-пыласос. Гэтая распрацоўка інжынераў кампаніі Керхер надзелена штучным інтэлектам. Робат-пыласос арыентуецца ў прасторы праз інфрачырвоную сістэму навігацыі  ды шматлікія датчыкі, каб паўнацэнна і беражліва прыбраць кожны куток вашага жытла ці офіса. Урэшце, пакупка робата-пыласоса Karcher гарантуе: ён сам прыме рашэнне пра найлепшы час ды ступень чысткі вашага памяшкання.

Асартымент пыласосаў Karcher і нават сціслы пералік іх вартасцей пацвярджаецца станоўчымі ацэнкамі пакупнікоў прадукцыі кампаніі ў Беларусі. Адпаведна, высокая і рэпутацыя вытворцы з сусветным іменем на айчынным рынку бытавой тэхнікі.

Оставьте свой комментарий

Валюта

Контактные телефоны

Подарочный сертификат

Мы в соц. сетях: 

Мы в Facebook  Мы в Twitter  Мы Вконтакте  Мы в Google+

 

Корзина пустая

сервисный центр karcher

Нашли дешевле? Звоните!

karcher дарит подарки

техника karcher в рассрочку

Карта рассрочки Халва в интернет-магазине Karcher-belarus.by

karcher rc 3000 робот пылесос