Заказать обратный звонок
Ваше имя
Телефон
Вопрос или комментарий

Параачышчальнікі Karcher: чысціня без хіміі. Лёгка!

Параачышчальнікі Karcher – з тых карысных рэчаў у вашым доме альбо офісе, якія хутка стануць добрай звычкай. Універсальныя, функцыянальныя, эфектыўныя… Зрэшты, пра ўсё па парадку.

Распрацоўкі Керхер заўжды вылучаюцца на рынку тавараў свайго класу найвышэйшай якасцю. Параачышчальнікі гэтага брэнда – не выключэнне з агульных правілаў Karcher. Тым больш прыборка парай падыходзіць для любой паверхні, што не баіцца ўздзеяння цёплага вільготнага паветра. Набываючы параачышчальнік Karcher для гэтай мэты, вы, відавочна, трапляеце “ў яблычак”. І на гэта маецца некалькі істотных прычын. 

Мэбля і керамічная плітка, вокны і напольнае пакрыццё, а таксама іншыя аб’екты параачышчальнік Karcher прыбярэ па найвышэйшых стандартах гэтай нямецкай маркі. Да ўсяго, праца з параачышчальнікам Керхер не запатрабуе дадатковых сілы ды часу: тэхніка ўсё робіць хутка і лёгка, а галоўнае – эфектыўна.

На першы погляд, гэта можа здзівіць. Бруд і плямы тлушчу, іншыя віды забруджанняў, што доўгі час немагчыма было вывесці, знікаюць на вашых улюбёных рэчах. А гэта – вынік працы параачышчальніка Karcher. Калі раней вы думалі выкідваць тую ці іншую рэч, дык “паравая мойка” па тэхналогіі Karcher прымусіць змяніць рашэнне прыдзірлівай да пытанняў чысціні гаспадыні. 

Заўважце яшчэ адзін істотны момант. Набыццё параачышчальніка Karcher дазволіць вам забыць пра выкарыстанне сродкаў побытавай хіміі. Паспрабуйце прыбіраць без іх – паклапаціцеся пра сваё здароўе разам з Керхер. А замест хімічных сродкаў у камплекце з кожным параачышчальнікам пастаўляецца шматфункцыянальны набор насадак для любога выпадку. 

Да ўсяго, параачышчальнік Karcher выдатна адпрасуе тэкстыльныя вырабы і дапаможа ўтрымліваць іх у добрым стане. Такім чынам, вы набываеце параачышчальнік, а атрымліваеце дадатковую магчымасць скарыстацца ім як прасам. Ці не выгадная пакупка? 

Каб займець свой параачышчальнік Керхер вам дастаткова вызначыцца як час нагрэву, аб’ем катла і вады, магутнасць награвальніка, ціск пары. Вядома, для зручнасці карыстання звярніце ўвагу на габарыты і вагу параачышчальнікаў Керхер.

Скажам, Karcher SC 952 ідэальны для хатніх умоў, чысткі мэблі, цвёрдых паверхняў. Больш магутныя апараты – Керхер SC 1.020SC 1.030 BSC 2.500 С маюць пашыраную функцыянальнасць, забіваючы нават грыбок і бактэрыі. Разнастайнасцю насадак уражваюць мадэлі Karcher SC 1202, SC 1125 Plus, SC 2.600 CB. Увагу патрабавальнага кліента абавязкова прыцягне варыянт набыцця параачышчальніка Karcher  SC 5.800 CB.

Оставьте свой комментарий

Валюта

Контактные телефоны

Подарочный сертификат

Мы в соц. сетях: 

Мы в Facebook  Мы в Twitter  Мы Вконтакте  Мы в Google+

 

Корзина пустая

сервисный центр karcher

Нашли дешевле? Звоните!

karcher дарит подарки

техника karcher в рассрочку

Карта рассрочки Халва в интернет-магазине Karcher-belarus.by

karcher rc 3000 робот пылесос