Заказать обратный звонок
Ваше имя
Телефон
Вопрос или комментарий

Мінімыйкі Karcher: хуткая і далікатная ачыстка

Мінімыйкі Karcher: хуткая і далікатная ачыстка

З якой праблемай вы сутыкаецеся пасля падарожжа на сваім аўтамабілі па гравійцы ці вяртання ва ўлюбёны дачны домік вясной? Вядома, з неабходнасцю хутка, эфектыўна і далікатна ачысціць значную плошчу. Для вырашэння пастаўленай задачы варта прапанаваць набыццё мінімыйкі Karcher.

Урэшце, не варта адкідваць і аспект эканоміі. Аднойчы набытая мінімыйка Керхер пазбавіць ад неабходнасці раз да разу звяртацца ў аўтамыйкі ці клінінгавыя кампаніі. Дзякуючы пакупцы прадукцыі Karcher не давядзецца займаць жыццёвую прастору буйнагабарытнай тэхнікай.

Мінімыйка Karcher дасягае свайго эфекту за кошт падачы струменя вады пад высокім ціскам. Прычым робіцца апошняе з улікам эканоміі воднага рэсурсу. Бруд жа пад напорам вадкасці з набытай мінімыйкі Керхер выдаляецца з паверхняў розных тыпаў, але не пашкоджвае іх.

Уразяць карыстальнікаў інавацыйныя тэхналогіі, што каманда інжынераў з уласнай даследчай лабараторыі кампаніі заклала пры стварэнні мінімыек Керхер кожнай з серый.

Мадэлі мінімыек Karcher лінейкі Xpert HD незаменныя пры ачыстцы вялікіх плошчаў і значных забруджванняў. Да ўсяго яны, як, напрыклад, Karcher Xpert HD 7170, гатовыя для доўгатэрміновага і частага выкарыстання. Каб апраўдаць высокія патрабаванні пакупніка мінімыйкі Керхер, у яе “сэрца” змешчаны трохпоршневы насос з высокалегіраванай сталі ды магутны асінхронны рухавік паветранага ахаджвання.

Што да мадэлей серыі К, дык тут пакупнік знойдзе сабе ачышчальнік па густу і па кішэні – ад бытавых да прафесійных.

Мадэлі мінімыек Karcher высокага ціску на пачатковым узроўні прадстаўлены апаратамі K 2.120, K 2.14 Plus, K 2.15, K 2.300, K 2.325, K 2.425. Яны вылучаюцца лёгкасцю, кампактнасцю і, разам з тым, дастатковай магутнасцю рухавіка (парадку 1.3-1.6 кВт) для якаснай мыйкі аўтамабіля, веласіпеда, садовай мэблі ды інструмента, чысткі дрэнажных сістэм і памяшканняў. Тэмпература вады ў мінімыйках Karcher названай лінейкі складае 40 градусаў. Асобнае месца ў лінецы займае кампактная мадэль К 2.800 Eco!ogic, што, дзякуючы канструктыўным асаблівасцям, забяспечвае 10-працэнтную эканомію вады і энергіі. 
 
Набыўшы мінімыйкі Керхер серыі X-Range, пакупнік атрымае прыстойныя паказчыкі эфектыўнасці ў параўнанні з прыладамі 2-й серыі, палепшаны эрганамічны дызайн, рухавікі ад 1.8 кВт (у шэрагу выпадкаў – з функцыяй вадзянога ахалоджвання). Мінімыйкі Karcher 3-га класу K 3.500, K 3.500 Garden, K 3.550, 3.80 MD маюць некалькі варыянтаў падачы вады, што рэгулюецца спецыяльнай трубкай. Даспадобы карыстальніку прыйдзеца бак для мыйнага сродку або кішэня для інструментаў.

Магутныя рухавікі (ад 1.9 кВт) і багаты камплект аксэсуараў робяць прыцягальнымі для пакупніка мінімыйкі Karcher 4-й серыі. Значная плошча ачысткі застарэлых забруджванняў пад сілу мадэлям Керхер K 4.600, K 4.80 MD.

Да пятага пакалення адносіцца найбольш папулярная цягам 15 гадоў кампактная і манеўраная бытавая мінімыйка высокага ціску Karcher K 5.20. Эфектыўная ачыстка самых скаладаных участкаў спалучаецца ў ёй з нізкім шумавым парогам. Алюмініевая помпа мінімыйкі Karcher рэгулюе дыяпазон ціску ад 20 да 140 бар. Непасрэдны пераемнік названай мадэлі – K 5.200 CR Silver атрымаў яшчэ і самы доўгі ў сваім класе дзевяцімятровы шланг. Калі вы вырашыце набыць мінімыйку Керхер менавіта 5-й серыі, звярніце ўвагу на мадэлі K 5.520, K 5.600, K 5.700.

Мінімыйкі Karcher

6-я серыя мінімыек Karcher вылучаецца не толькі мадэлямі прэміум-класа K 6.250, K 6.300, K 6.550, K 6.91 MD. Пакупнікі Керхер ацэняць магчымасць ачышчаць паверхні струменем вады тэмпературай 60 градусаў.

Што да сёмай серыі мінімыек высокага ціску Karcher, дык гэта магутныя мадэлі бытавога ці прафесійнага класу з рухавіком у 3 кВт, тэмпературай вады да 60 градусаў і ціскам да 160 бар. Калі вы вырашаеце набыць Керхер, дык выбраць давядзецца не толькі магчымасці і высокую якасць кожнага з прыбораў, але і набор аксэсуараў у камплекце. Karcher прапануе надзейныя і магутныя мадэлі K 7.350, K 7.450, K 7.650, K 7.700, K 7.750, K 7.91 MD.

Асобна вылучаецца мадэль Karcher HC 10. Гэтая гібрыдная мінімыйка Керхер мае электрасілкаванне поруч з працай ад Li-Ion-акумулятара.

Як бачыце, набыць мінімыйку Karcher – вельмі проста: мадэль знойдзецца на любы густ. Галоўнае вызначыцца з мэтамі выкарыстання прадукцыі Керхер і неабходнымі вам функцыямі.

Комментарии

  • Алена

    2012-09-21 23:16:34

    Дзякуй за прыемны пост! Як раз выбiраем мiнiмыйку. Прачыталi, ужо хочацца Керхер :)

Оставьте свой комментарий

Валюта

Контактные телефоны

Подарочный сертификат

Мы в соц. сетях: 

Мы в Facebook  Мы в Twitter  Мы Вконтакте  Мы в Google+

 

Корзина пустая

сервисный центр karcher

Нашли дешевле? Звоните!

karcher дарит подарки

техника karcher в рассрочку

Карта рассрочки Халва в интернет-магазине Karcher-belarus.by

karcher rc 3000 робот пылесос