Заказать обратный звонок
Ваше имя
Телефон
Вопрос или комментарий

Гісторыя кампанii Karcher

Karcher 

Калі вы набіраеце ў пошукавіку слова “Керхер”, дык палову шляху да выбару высокаякаснай нямецкай бытавой тэхнікі ўжо зроблена. Каб пераканацца ў сваім рашэнні, прапануем вызначыць вяхі шляху Karcher да высокай якасці прадукцыі.

Як і ўсякі вядомы брэнд, кампанія Karcher мае сваю гісторыю. Годам заснавання Karcher стаў 1945-ы, калі швабскі немец Альфрэд Керхер афіцыйна зарэгістраваў свой бізнес. Па сутнасці ж, ягоныя распрацоўкі награвальных элементаў распачаліся яшчэ ў 1930-я.

Гiсторыя Керхер

Першапачатковай прадукцыяй гандлёвай маркі Karcher сталі сістэмы ацяплення. З цягам часу кампанія Керхер распрацавала і запатэнтавала механізмы для чысткі пад высокім ціскам 

падагрэтай вадой. Вельмі хутка апараты для прыборкі Karcher набываліся спажыўцамі ў рознічным гандлі. Тэхніка запомнілася карыстальнікам дзякуючы сваёй практычнасці, эфектыўнасці, эканамічнасці.

Відаць, рэакцыя рынку на ачышчальныя прылады Karcher прывяла ў 1974-м кіраўніцтва завода да прафілізацыі вытворчасці ў кірунку іх распрацоўкі, зборкі і збыту. Але лінейка мадэлей для чысткі высокім ціскам праз колькі часу дапоўнілася іншымі кірункамі апаратаў для прыборкі Керхер. На пачатку гэта былі прафесійная тэхніка, а затым, з 1980-га, і бытавая.

З гэтага часу пашыраецца і асартымент, і сфера прымянення прыладаў Karcher. Каталог нямецкай кампаніі можа прапанаваць выбар самых прывабных і даступных рашэнняў для амбіцыйных задач. Якасць прадукцыі Керхер пацвярджаецца выбарам гэтай маркі ў шматлікіх клінінгавых кампаніях.

Нямецкая тэхнiка Керхер

Вядучыя мадэлі тэхнікі Karcher прадстаўлены і ў Беларусі. Брэнд Керхер вядомы на мясцовым рынку ўжо не першы год. Набытую ў Karcher прадукцыю можна пабачыць як у датклівых прыватных гаспадароў, так і ў арсенале кампаній, што спецыялізуюцца  на прыборцы.

Усе апараты выйшлі з канвеера і прыйшлі да пакупніка Керхер пасля праверкі бяспекі. У дадатак да найвышэйшай якасці айчынныя карыстальнікі атрымліваюць шырокія магчымасці сервіснага абслугоўвання, скіраванага на патрэбы спажыўца. 

Оставьте свой комментарий

Валюта

Контактные телефоны

Подарочный сертификат

Мы в соц. сетях: 

Мы в Facebook  Мы в Twitter  Мы Вконтакте  Мы в Google+

 

Корзина пустая

сервисный центр karcher

Нашли дешевле? Звоните!

karcher дарит подарки

техника karcher в рассрочку

Карта рассрочки Халва в интернет-магазине Karcher-belarus.by

karcher rc 3000 робот пылесос